На 14-м кіламетры Магілёўскай шашы пад коламі маршруткі загінуў мужчына
Напярэдадні вечарам на 14-м кіламетры Магілёўскай шашы пад коламі маршруткі загінуў мужчына. Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося літаральна на пешаходным пераходзе. Кіроўца мікрааўтобуса не заўважыў мужчыну і пасля сутыкнення яшчэ некалькі метраў працягнуў яго па асфальце.
Першы тэлеканал адзначае, што флікера на загінулым не было, ды і асвятленне над пераходам не працавала. Па факце гібелі распачатая крымінальная справа.
Першы тэлеканал адзначае, што флікера на загінулым не было, ды і асвятленне над пераходам не працавала. Па факце гібелі распачатая крымінальная справа.