На 16 участках рэспубліканскіх дарог павысяць хуткасны рэжым

На 16 участках рэспубліканскіх дарог павысяць хуткасны рэжым

У Беларусі плануецца павялічыць хуткасны рэжым на 16 участках рэспубліканскіх дарог. Такія вынікі сённяшняга пасяджэння Пастаяннай камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Савеце міністраў паведамляе прэс-служба ўрада.

Агулам у нашай краіне 1750 км аўтадарог першай тэхнічнай катэгорыі. Прычым на 1539 км з іх хуткасны рэжым ужо павышаны — гэта 88% агульнай працягласці магістральных дарог у Беларусі. Хуткасць да 120 км/гадз. для легкавых аўто маюць 72,8% аўтадарог першай тэхнічнай катэгорыі (1264 км).

Прапанову дазволіць большую хуткасць на 16 участках дарог агучыў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка. Гаворка ідзе пра пра ўчасткі дарог Р58 Мінск — Калачы — Мядзел, Р28 Мінск — Маладзечна, М5 Мінск — Гомель, М3 Мінск — Віцебск, М6 Мінск — Гродна, М1 / Е30 Брэст — Мінск — мяжа РФ ды шэраг іншых. Таксама новыя ўчасткі з павышаным хуткасным рэжымам з'явяцца на дарогах Р20 і Р80.

Пасля пасяджэння начальнік УДАІ МУС Дзмітрый Карзюк паведаміў, што па названых участках дарог прынята станоўчае рашэнне: дазволеная хуткасць будзе павышаная. 

"На 10 з 16 участкаў кампенсацыйныя мерапрыемствы праводзіліся на працягу гэтага года, таму яны гатовыя да таго, каб павысіць хуткасны рэжым без дадатковай інфраструктуры і выдаткаў", — патлумачыў ён. Павышэне хуткасці на шасці астатніх участках таксама не пацягне ніякіх праблем для бяспекі дарожнага руху. Аднак ДАІ абяцае пастаянна трымаць сітуацыю пад кантролем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі