На 72 гадзіны затрыманыя праваабаронцы Палуда, Лапцёнак і Бабаева
На 72 гадзіны затрыманыя яшчэ трое праваабаронцаў. Адбылося гэта "у межах крымінальнай справы" (якой менавіта, пакуль невядома). Як паведамляе тэлеграм-канал @viasna96, сярод іх — каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда. Пасля допыту яго перавялі на Акрэсціна. Затрыманая на трое сутак і праваабаронца з пазбаўленага рэгістрацыі ў Беларусі ПЦ "Вясна" Алена Лапцёнак, як і праваабаронца Яўгенія Бабаева.
Раней стала вядома пра затрыманне на трое сутак у межах крымінальнай справы Уладзіміра і Ніны Лабковічаў, Валянціна Стэфановіча. Па нейкай крымінальнай справе затрыманы і старшыня "Вясны" Алесь Бяляцкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.