На адваротным баку карціны знайшлі невядомы аўтапартрэт Ван Гога
На адваротным баку вядомай карціны з Нацыянальнай галерэі Шатландыі знайшлі невядомы аўтапартрэт Ван Гога. Як піша "Бі-Бі-Сі", неверагодная знаходка была зроблена выпадкова. Напярэдадні адкрыцця выставы, прысвечанай імпрэсіяністам, навукоўцы вырашылі зрабіць рэнтгенаўскі здымак працы Ван Гога 1885 года. І раптам на адваротным баку, замазаным некалькімі пластамі клею і закрытым кардонам, яны пабачылі малюнак. Спецыялісты даследуюць магчымасць адклеіць аўтапартрэт ад партрэта сялянкі.
Мастак часта вымушаны быў эканоміць і выкарыстоўваць свае палотны з абодвух бакоў. Мяркуецца, што знойдзены малюнак — адна з першых спроб Ван Гога пісаць аўтапартрэты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.