На акцыях супраць пенсійнай рэформы ў Расіі затрымалі больш за 1000 чалавек

На акцыях супраць пенсійнай рэформы ў Расіі затрымалі больш за 1000 чалавек

Акцыі супраць пенсійнай рэформы адбыліся 9 верасня ў розных гарадах Расіі. Яны былі жорстка разагнаныя. Паводле інфармацыі "Новай газеты", на акцыях было затрымана не менш за 1018 чалавек. 

Найбольшая колькасць затрыманых — у Санкт-Пецярбургу і Екацярынбургу (не менш за 452 і 183 адпаведна). 

Раней у МУС Расіі казалі, што ў Санкт-Пецярбургу падчас пратэстаў былі затрыманыя каля 100 чалавек, а таксама некалькі ўдзельнікаў акцыі былі затрыманыя ў Маскве.

Мітынгі супраць пенсійнай рэформы прайшлі па ўсёй Расіі 9 верасня, у адзіны дзень галасавання. У 59 гарадах акцыі пратэсту ўзгадніць не ўдалося.

Пенсійная рэформа расійскага ўрада была агучаная ў чэрвені. Узрост выхаду на пенсію для жанчын прапаноўвалася павысіць да 63 гадоў, для мужчын — да 65 гадоў. 29 жніўня ў сваім звароце да грамадзянаў Уладзімір Пуцін прапанаваў павысіць пенсійны ўзрост для жанчын толькі на пяць гадоў — да 60, а не да 63. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі