На акцыю пратэсту ў Маскве прыйшло амаль 50 тысяч чалавек

На акцыю пратэсту ў Маскве прыйшло амаль 50 тысяч чалавек

На акцыю пратэсту ў Маскве сёння прыйшло амаль 50 тысяч чалавек, паведамляе "Новая газета". Узгоднены з уладамі мітынг адбыўся на праспекце Сахарава. Людзі выйшлі на акцыю пад лозунгам "Вернем сабе права на выбары".

Сённяшні мітынг афіцыйна скончаны, аднак вялікія групы людзей усё яшчэ збіраюцца ў цэнтры горада. Сілавікі спрабуюць іх выцясніць, адбываюцца затрыманні.

Недазволеныя акцыі ў падтрымку маскоўскіх пратэстаў адбыліся сёння ў Санкт-Пецярбургу і ў Растове-на-Доне, там таксама былі затрыманні.

Пратэсты з нагоды нядопуску да выбараў у Маскоўскую гарадскую думу незалежных кандыдатаў ідуць у расійскай сталіцы пяты тыдзень. Пасля дзвюх мінулых акцыяў, якія не былі ўзгодненыя, затрымалі болей за 2 тысячы чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі