На алімпійскай трасе ў Сочы — першая ахвяра
Нарвежскі сноўбардыст зламаў ключыцу на трэніроўцы на трасе ў парку "Ружа Хутар".
Як адзначае tvrain.ru, праз траўму спартовец Торстэйн Хоргма не зможа прыняць удзел у Алімпійскіх гульнях.
Дарэчы, нарвежскі сноўбардыст лічыўся адным з прэтэндэнтаў на алімпійскія медалі. У медыцынскай брыгадзе алімпійскай зборнай Нарвегіі кажуць, што траўма Хоргма не з'яўляецца складанай, але яго ўдзел у Алімпіядзе цяпер немагчымы.
Паведамляецца, што пасля ранішніх трэніровак трэнеры збіраліся паставіць пытанне аб змене алімпійскай трасы, каб зрабіць яе больш бяспечнай.
Фота — snowboarding.360flip.ru