На апазіцыянера прыйшла ананімка, што ён рыхтуе выбухі на газаправодах
Пчаляром з вёскі Любінова Драгічынскага раёна фронтаўцам Уладзімірам Казекам цікавяцца сілавыя структуры. Прычынай гэтага сталася дзіўная ананімка. Вось што распавёў Еўрарадыё спадар Казека: Казека: "У Драгічынскай ўправе КДБ гутарылі з Людмілай Ражбіцкай. Вынікаў я пакуль не ведаю. А раней выклікалі мяне ў Брэст. Два дні шукалі. Маўляў, паступіла ананімка, што я рыхтую выбухі на нафта- і газаправодах краіны, фізічнае знішчэнне кіраўніцтва раёна і сілавых структураў. Прапаноўвалі мне падпісаць, што яны там панапрыдумлялі. Але я адмовіўся".
Уладзімір Казека прасіў паказаць яму ананімку, але яму адмовілі. Адзначым, што фронтавец не бярэ ўдзел у мясцовых выбарах. Цяперашнюю ўвагу да сябе з боку спецслужбаў ён звязвае са зменай кіраўніцтва ў абласным КДБ.
Раней спадару Казеку спалілі гараж з аўтамабілем, некалькі разоў падломвалі дом. Аднак злачынцаў не знайшлі.