На Асіповіцкім вадасховішчы пройдзе XVI злёт радыёаматараў

3-4 ліпеня ў былым санаторыі "Вязі" на Асіповіцкім вадасховішчы беларускія радыёаматары збяруцца на свой XVI злёт. Фанаты кароткіх хваляў разам з сем'ямі прыедуць паесці традыцыйнай юшкі, атрымаць узнагароды за завочныя турніры, што прайшлі цягам года, і паўдзельнічаць у новых спаборніцтвах. Пра гэтую падзею Еўрарадыё распавёў радыёаматар Дзяніс з Рэчыцы:

Дзяніс: "Адкрыццё адбудзецца 3 ліпеня ў 14:00. У праграме міні-тэст на ультракароткіх хвалях, аўкцыён. Будзе арганізаваная праца кароткахвалёвай станцыі. Недалёка ад нас знаходзіцца гарадскі пляж, побач месцы для рыбалкі".

Удзельнікі радыёаматарскіх спаборніцтваў сочаць за пэўным дыяпазонам радыёхваляў. Перамагае той, хто збярэ найбольшую колькасць сувязяў. Напрыклад, нумар сувязі Дзяніса 001, яго рэгіён — Рэчыца, кадуецца "Роман-Елена". Карэспандэнт гэта ўсё прымаюць і адказваюць сваім нумарам і пазыўным.

Дзяніс: "73, да сустрэчы на злёце! 73 — гэта найлепшыя пажаданні. Радыёаматарскі код".

Цікава, што менавіта ў Беларусі з 1991 года выдаецца часопіс "Радыёаматар" — ледзь не адзінае перыядычнае выданне ў СНД, прысвечанае радыёаматарскаму спорту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі