На аўтадарозе Смалявічы — Жодзіна з-за "крытычных дэфектаў" закрываюць мост

Мост праз Плісу можа абрынуцца

Мост праз Плісу можа абрынуцца / smolevichi-24.by

У Смалявіцкім раёне закрываюць мост праз Плісу. Ён знаходзіцца на аўтадарозе H-9557 Смалявічы — Жодзіна. Праверка выявіла "крытычныя дэфекты, якія ўплываюць на бяспеку дарожнага руху". Ёсць высокая верагоднасць абвальвання пліт пралётных пабудоў, паведамляе smolevichi-24.by

Мост закрываюць з 24 красавіка. Мяркуецца, што рамонт будзе працягвацца паўгода. Цяпер распрацоўваюцца варыянты аб'езду.

У Беларусі назвычай актуальная праблема мастоў, якім патрэбна рэканструкцыя. Але для гэтага неабходна фінансаванне, якое з-за санкцый абмежаванае, а рэжым усё больш траціць грошай на сілавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі