На аварыйнасць на дарогах можа ўплываць геамагнітнае поле — ДАІ Беларусі
Геамагнітны фактар у пэўнай ступені можа ўплываць на сітуацыю на дарогах. Такое меркаванне выказаў начальнік навукова-метадычнага і прававога аддзела ўпраўлення ДАІ Беларусі Анатоль Сушко.
Паводле яго слоў, геамагнітнае поле з'яўляецца толькі адным з фактараў, якія могуць паўплываць на павелічэнне колькасці ДТЗ. Яго трэба разглядаць у комплексе з іншымі спецыфічнымі фактарамі, якія ўплываюць на колькасць здарэнняў - гэта, у першую чаргу, псіхалагічны стан чалавека, атмасферны ціск, ападкі, вільготнасць, адзначыў Сушко.
Ён расказаў, што ДАІ звярнулася ў Інстытут геамагнітных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Там пацвердзілі, што, сапраўды, на тэрыторыі краіны ёсць так званыя геамагнітныя разломы, ёсць зоны. Але калі мапу гэтых геамагнітных зон наклалі на мапу аварыйнасці на дарогах Беларусі, то супадзенняў практычна не знайшлі.
“Інтэрфакс”