На “Барабанным біце” сыграюць бубнач круізнага лайнера і ваенны-металіст

“Барбаннаму біту” 10 гадоў! Галоўны ідэолаг фестывалю-конкурсу Аляксандр Сапега прыгадвае усіх лаўрэатаў дзесяцігоддзя і распавядае пра планы на будучыню. Нягледзячы на тое, што музыку давялося развітацца з некаторымі ілюзіямі, ён не губляе энтузіязму.

“Я развітаўся з некаторымі марамі. Спачатку спадзяваўся, што гэта цікавая справа, якая захопіць не толькі мяне, з’явіцца падтрымка. Але аказалася, што ў нас чыста беларуская рэчаіснасць: не даюць, ну і не трэба! Нейкая эйфарыя за гэтыя 10 гадоў “зляцела”, але з’явілася дзелавітасць і напорыстасць. Ды і па-ранейшаму хочацца нечым здзіўляць!” — разважае Аляксандр Сапега.

У гэтым годзе здзіўляць будуць 10 лаўрэатаў апошніх 10 гадоў. Сярод іх бубначы прэзідэнцкага аркестра, выкладчыкі кансерваторыі, бубначы вядомых беларускіх гуртоў і круізнага карабля. І нават ваенны бубнач, які грае метал!

Падтрымаюць гала-канцэрт фестывалю драм-шоў STRESS, Apple Tea, трыа Канстанціна Гарачага, Post Scriptum Jazz, “Аура”, Аляксандр Старажук, Святаслаў Чарнуха, Кірыл Шавандо і Ілля Сцяпанаў.

Традыцыйна падчас падрыхтоўкі гала-канцэрта пройдуць і майстар-класы. Аляксандр Сапега правядзе абсалютна бясплатныя групавыя заняткі барабаннага біту “Школа аднаго месяца”. Пачатак заняткаў — 15-га кастрычніка у шоў-руме музычнай крамы “Navara Trade”. За раскладам заняткаў можна сачыць на сайце .

Гала-канцэрт фестывалю пройдзе 8-га снежня ў ДК трактарнага завода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі