На базу ў Мачулішчы даставілі другую партыю расійскіх верталётаў
Другая партыя расійскіх верталётаў Мі-8МТВ-5 дастаўленая на авіябазу ў Мачулішчах, паведамляе БЕЛТА.
Гэтая партыя з 6 верталётаў завяршыла кантракт з холдынгам “Верталёты Расіі” па пастаўцы 12 ваенных машын на замову Міністэрства абароны Беларусі. Першая партыя прыбыла ўвосень мінулага года.
Першапачаткова пастаўка планавалася на травень, аднак Казанскі верталётны завод здолеў паставіць машыны ўжо ў красавіку.