На "Беларусьфільме" зрабілі танк па эскізах Леанарда да Вінчы (відэа)

На "Беларусьфільме" зрабілі танк па эскізах Леанарда да Вінчы (відэа)

На кінастудыі "Беларусьфільм" зрабілі танк па эскізах Леанарда да Вінчы. Ён будзе выкарыстаны ў здымках фільма "Авантуры Пранціша Вырвіча" паводле рамана Людмілы Рублеўскай, паведамляюць "Мінск-Навіны"

Паведамляецца, што машына ўжо ездзіць і пускае дым праз выхлапную трубу. Дарэчы, другі такі танк па эскізах славутага італьянца зроблены ў Швецыі. 

Рэжысёр стужкі Аляксандр Анісімаў, кажа, што зрабіць машыну задумалі яшчэ да таго, як быў гатовы сцэнар. Працавалі над ёй больш за два месяцы. "Імкнуліся зрабіць максімальна падобным да таго, што на эскізах Леанарда да Вінчы. Зразумела, з дапрацоўкамі: каб адчыняліся дзверы і здымаўся дах", — удакладняе творца.

Машына важыць больш за 4 тоны, стаіць на колавай базе. Рухаецца яна з дапамогай шасцёркі коней. Унутры танка — разнастайныя прыборы, якія ствараюць антураж сярэдзіны XVIII стагоддзя. Менавіта ў гэты час адбываюцца падзеі ў фільме. 

Пасля здымкаў танк стане музейным экспанатам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі