На беларуска-латвійскай мяжы затрымалі групу нелегалаў з Ірака
На беларуска-латвійскай мяжы затрымалі групу нелегалаў з Ірака: гэта двое мужчын і жанчына з дзіцем. Як паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта, “гасцей” з Блізкага Усходу прывезлі на мяжу арганізатары незаконнага каналу міграцыі.
Нелегалаў затрымалі ў кіламетры ад мяжы з Латвіяй. Цяпер праваахоўнікі шукаюць тых, хто дапамагаў ім трапіць на тэрыторыю ЕС праз Беларусь. Усіх чакае крымінальная адказнасць.