На беларуска-польскай мяжы затрымалі Rolls Royce з перабітым VIN-нумарам

На беларуска-польскай мяжы затрымалі Rolls Royce з перабітым VIN-нумарам

Гродзенскія мытнікі выявілі аўтамабіль Rolls Royce Silver Spur 1985 года выпуску з перайначаным ідэнтыфікацыйным нумарам. Аўтамабіль накіроўваўся ў Іспанію на выставу праз пункт пропуску "Бераставіца", паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта.

За рулём аўто быў грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Мытнікі выявілі, што VIN-нумар на аўтамабілі не адпавядае названаму ў тэхнічным пашпарце. Транспартны сродак накіравалі на экспертызу ў Ваўкавыскі міжраённы аддзел Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці. Эксперт пацвердзіў, што ідэнтыфікацыйны нумар сапраўды быў зменены: былі замененыя два знакі. 

Мытнікі затрымалі Rolls Royce коштам 60 тысяч рублёў. Па факце правапарушэння пачалі адміністрацыйную спвару.

Агулам з пачатку года супрацоўнікі Гродзенскай рэгіянальнай мытні выявілі каля дзесяці легкавых аўто з перабітымі VIN-нумарамі. У іх ліку былі такія маркі, як BMW, Toyota, Citroen, Audi ды іншыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі