На Беласточчыне невядомыя зноў змагаюцца з нацыянальнымі меншасцямі

Ад выхадкі зламыснікаў пацярпелі пяць шыльдаў у чатырох вёсках, дзе кампактна пражываюць прадстаўнікі літоўскай нацыянальнай меншасці, інфармуюць мясцовыя СМІ  Аналагічны выпадак меў месца летам 2011 года. Тады таксама былі замаляваныя літоўскія надпісы на дзвюхмоўных шыльдах.


У траўні 2012 года вандалы апаганілі польска-беларускія шыльды. Як паведамляла Еўрарадыё, невядомыя тады замалявалі беларускія надпісы на дзевяці ўказальных знаках у гміне Орля на Беласточчыне.



Злачынцы да гэтага часу не былі знойдзеныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі