На Брэстчыне даішнікі спынілі машыну з 13-гадовым кіроўцам
Увечары 11 снежня ў Брэсцкім раёне даішнікі спынілі машыну з 13-гадовым кіроўцам, паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.
Інспектары ДАІ вельмі здзвівліся, калі на вуліцы Цэнтральнай у вёсцы Скокі спынілі аўтамабіль "Форд Фіеста" і пабачылі за рулём 13-гадовага мясцовага жыхара. На пярэднім пасажырскім сядзенні ў аўто знаходзілася мама юнага кіроўцы. Яна патлумачыла даішнікам, што навучала свайго сына кіраваць аўтамабілем.
За "заняткі з выездам у горад" даішнікі наклалі штраф за перадачу кіравання транспартнага сродку асобе, які не мае права кіравання. Дарэчы, штраф за такое парушэнне пачынаецца ад 900 тысячаў рублёў (5 базавых велічыняў).
Фота: interfax.by