На Брэстчыне платнай вакцынацыі ад грыпу А/H1N1 пакуль не будзе

Платную вакцынацыю насельніцтва супраць пандэмічнага грыпу А/H1N1 у Брэсцкай вобласці бліжэйшым часам праводзіць не плануецца. Пра гэта БЕЛТА паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны лекар вобласці Алег Арнавутаў. У студзені ў рэгіёне былі зробленыя прышчэпкі ад грыпу А/H1N1 медработнікам і работнікам службаў жыццезабеспячэння. Агулам вакцынацыю прайшлі каля 45 тысяч чалавек.

На цяперашні час, адзначаюць медыкі, сітуацыя па захворванні на ВРВІ і грып у рэгіёне ў межах сезонных парогавых узроўняў.

Дарэчы, мінскія лекары адзначаюць, што толькі каля 300 чалавек атрымалі платныя прышчэпкі за тыдзень, які прайшоў ад пачатку платнай вакцынацыі ў сталіцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі