На БТ расказалі пра асабісты аўтамабіль Лукашэнкі, якога няма ў дэкларацыі

На БТ расказалі пра асабісты аўтамабіль Лукашэнкі, якога няма ў дэкларацыі

Аляксандр Лукашэнка асабіста адкрываў новы ўчастак другой кальцавой аўтадарогі вакол Мінска. Гэтай падзеі быў аддадзены асноўны час на ўсіх беларускіх тэлеканалах. У эфіры праграмы "Панарама" вядоўца сказала: "Сёння пачаў працаваць першы ўчастак другой кальцавой аўтадарогі вакол Мінска. У цырымоніі адкрыцця ўзяў удзел кіраўнік дзяржавы і на справе апрабаваў якасць новай дарогі. За рулём свайго ўласнага аўтамабіля здзейсніў азнаямленчую паездку".

Цікава, што як кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка падаваў дэкларацыю ў ЦВК. У ёй сказана, што за 2014 ён атрымаў даход у памеры больш за 551 мільёнаў рублёў (зарплата). На яго не аформленыя жылыя дамы і іншая маёмасць, у тым ліку аўтамабілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі