На будоўлі ў Шабанах рабочага раздушыла бетоннай плітой

На будоўлі ў мінскіх Шабанах рабочага раздушыла бетоннай плітой. Інцыдэнт здарыўся яшчэ 6 сакавіка, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Пра здарэнне паведаміў чытач сайта charter97.org. Паводле яго інфармацыі, мужчыну, які працаваў на будоўлі па вуліцы Сяліцкага, прыціснула плітой. Ён атрымаў цяжкія пашкоджанні і памёр у лякарні.

Як паведамілі сайту ў Следчым камітэце, інцыдэнт сапраўды меў месца і цяпер па факце здарэння праводзіцца праверка. Пасля яе завяршэння дадуць прававую ацэнку дзеянням усіх удзельнікам здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі