На час святочных імпрэзаў 3 ліпеня ў мінскіх лякарнях зарэзервавалі 535 коек

Для экстраных сітуацый на святкаванні Дня Незалежнасці ў Мінску ў васьмі клініках гораду зарэзервавана каля 535 коек, паведамляе БелаПАН. У месцах правядзення масавых імпрэзаў будуць знаходзіцца 47 брыгад хуткай медыцынскай дапамогі. 50 брыгад будуць у рэзерве. На шэсці ветэранаў 3 ліпеня мяркуюць задзейнічаць 13 брыгад. Увечары на гала-канцэрце каля стэлы “Мінск — горад-герой” будзе дзяжурыць 21 брыгада і 30 застануцца ў рэзерве. Усяго на святочных імпрэзах будуць працаваць 449 медыкаў.

Сёння служба “хуткай” Мінздраву мае 146 станцый і аддзяленняў, 872 брыгады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі