На чым ляцяць у Мінск лідары Украіны, Германіі, Францыі і Расіі

У Мінск першы самалёт лідарам “Нармандскай чацвёркі” павінен прыбыць у 17:15, далей прыбудуць яшчэ 3 самалёты.

Самалёт Франсуа Аланда ўжо вылецеў у Мінск. Прэзідэнт Францыі лятае на самалёце французскіх ВПС Airbus A340. Як патрыятычна. Таксама ён карыстаецца самалётам Falcon 7X. Больш вялікі Аэробус выкарыстоўваецца для далёкіх вандровак. У Мінск Аланд, хутчэй за ўсё, ляціць на Falcon.

Канцлер Германіі Ангела Меркель лятае на Airbus A-319. Гэта даволі новы самалёт. На ім канцлер прылятала ў Маскву і, відаць, прыбудзе ў Мінск.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка лятае на былым аэробусе Віктара Януковіча. За Airbus А-319-115XCJ спецыяльна для Януковіча у 2010 годзе выклалі 86 мільёнаў долараў з украінскага бюджэту. Залатога ўнітаза там няма, але ёсць іншыя радасці такія, як кухня і пазалочаны кран.

Уладзіміра Пуціна абслугоўвае амаль асобная авіякампанія — спецыяльны лётны атрад "Расія". Флот атрада складае 58 самалётаў.

Асноўным прэзідэнцкім самалётам з 1996 года з'яўляецца Іл-96-300ПУ — значна мадыфікаваны варыянт пасажырскага Іл-96.

Кіраўнікі "Нармандскай чацвёркі" прыбываюць у Мінск

Фота: kp.ua, spiegel.de, scmp.com, demotix.com, heraldsun.com.au

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі