На Краснай плошчы ў Маскве з'явіліся жоўтая і сіняя палосы
Паводле афіцыйнай версіі, гэта разметка, якая засталася ад Параду Перамогі.
Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка справамі прэзідэнта Віктар Хрэкаў. Жоўтая паласа прызначаная для страявых часцей, а сіняя — для ваеннай тэхнікі, перадае радыё "Эхо Москвы" словы чыноўніка.
З'яўленне палосаў колеру ўкраінскага сцяга выклікала розгалас пасля серыі нядаўніх інцыдэнтаў у Маскве. Нагадаем, што ў сераду актывісты пафарбавалі ў колеры ўкраінскага сцяга зорку на гмаху на Кацельніцкай набярэжнай Масквы і павесілі там ўкраінскі сцяг. У чацвер шмат шуму нарабіла гісторыя з афарбоўкай вышкі лініі электраперадач у жоўта-сіні колер на паўднёва-захадзе Масквы. Як выявілася, гэта стала вынікам памылкі брыгады рабочых.