На Данбасе цяжка паранены беларускі добраахвотнік з пазыўным "Волат"

На Данбасе цяжка паранены беларускі добраахвотнік з пазыўным "Волат"

Падчас баявых дзеянняў на паўднёвым усходзе Украіны паранены добраахвотнік з Беларусі, вядомы пад пазыўным "Волат". Ён атрымаў аскепкавае раненне галавы і ў вобласць сэрца.

Аскепак з галавы ўжо выняты. У хлопца будзе яшчэ адна аперацыя, каб вынуць аскепак каля сэрца. Цяпер "Волат" у штучнай коме і на штучнай вентыляцыі лёгкіх, паведамляе тэлеграм-канал by_partyzan (пакуль яшчэ не прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім).

"Волату" 25 ці 26 гадоў. Раней ён распавядаў пра сябе, што служыў у  спецназе ў вайсковай часці 3214 пад Мінскам. Пасля дэмабілізацыі далучыўся да "Правага сектару". У 2018 годзе падпісаў кантракт з Узброенымі сіламі Украіны і з таго часу знаходзіўся на лініі фронту на Данбасе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі