На дапамогу рэпрэсаваным у Беларусі сабралі 55 тысяч долараў

На дапамогу рэпрэсаваным у Беларусі сабралі 55 тысяч долараў

Амаль 55 тысяч долараў сабрала кампанія #BY_help за два месяцы сваёй дзейнасці. Пра гэта яе каардынатары паведамілі ў сацсетках. 

Кампанія #BY_help узнікла для дапамогі затрыманым і рэпрэсаваным падчас вясновых акцыяў пратэсту. Арганізатары адзначаюць, што асноўная частка грашовых пералічэнняў ужо спынілася. "Цяпер асноўная ўвага цяпер будзе засяроджаная на адраснай дапамозе сем'ям арыштаваных па справе "аб масавых беспарадках". Усе, хто звяртаюцца да нас як па падтрымку, так і з прапановамі дапамагчы, будуць звязвацца намі напрамую", — кажуць каардынатары кампаніі.

Падводзячы вынікі двухмесячнай дзейнасці, кампанія паведамляе, што ўдалося сабраць 54 840 долараў. З гэтых грошай удалося дапамагчы больш чым 200 сутачнікаў і адміністрацыйна арыштаваным (аплата ІЧУ, адвакаты, перадачы) на агульную суму 18 160 долараў. На выплату адміністрацыйных штрафаў было выдаткавана 11 590 долараў. На адвакатаў па крымінальных справах было выдаткавана 9840 долараў. Дапамога сем'ям арыштаваных на жыццё і перадачы склала 10 550 долараў і бліжэйшым часам яшчэ 2000 долараў будзе перададзена на гэтыя мэты. 

Засталося каля 2700 долараў, што складае аператыўны рэзерв кампаніі для экстранай дапамогі рэпрэсаваным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі