На "дармаедаў" хочуць увесці новы падатак

На "дармаедаў" хочуць увесці новы падатак / Еўрарадыё
На "дармаедаў" хочуць увесці новы падатак / Еўрарадыё

Чыноўнікі хочуць увесці новы падатак на "дармаедаў", піша zerkalo.io. Прапановы ўнесеныя ў праект змяненняў у Падатковы кодэкс на 2023 год, але яшчэ не зацверджаныя.

Мяркуецца, што падаткавікі будуць правяраць суадносіны выдаткаў і даходаў тых людзей, якія мінімум пяць гадоў запар лічацца незанятымі ў эканоміцы, а таксама ўключаныя ў базу "дармаедаў". У іх будуць шукаць грошы, "утоеныя ад падаткаабкладання".

Ад ліпеня 2017 года падаткавікі могуць супастаўляць сумы выдаткаў і даходаў фізічнай асобы як за 10 апошніх поўных каляндарных гадоў, так і за мінулы перыяд бягучага года. Пры гэтым перавышэнне выдаткаў над даходамі з законных крыніц павінна складаць не менш за 500 базавых велічыняў (на сёння гэта 16 000 рублёў). Варта дадаць, што такое перавышэнне можа назапасіцца за некалькі гадоў — тады падатковая мае падставы для праверкі.

Для такіх "дармаедаў" чыноўнікі хочуць пры праверцы даходаў і выдаткаў не ўключаць у грашовыя паступленні падораныя грошы, атрыманыя пазыкі, а таксама грошы, перададзеныя на захоўванне.

Выключэнне плануюцце зрабіць для даходаў, атрыманых ад сваякоў, у тым ліку бацькоў, дзяцей, мужа і жонкі, родных братоў і сясцёр, бабуль і дзядуляў. Але гэтыя даходы не павінны быць звязаныя з прадпрымальніцкай дзейнасцю. Прычым агульная сума такіх падарункаў і пазык ад сваякоў не павінна перавышаць 100 базавых велічынь (на сёння — 3200 рублёў) на працягу года. Іначай давядзецца заплаціць 10% з сумы перавышэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі