На "Дажынках" адзін з гледачоў напаў з бутэлькай на дырэктара прадпрыемства

Падрыхтоўка да "Дажынак", ілюстрацыйнае фота

Падрыхтоўка да "Дажынак", ілюстрацыйнае фота / onliner.by, Александр Ружечка

У судзе Капыльскага раёна будуць разглядаць справу аб злосным хуліганстве на мясцовых "Дажынках". Пракуратура ўжо перадала матэрыялы справы ў суд.

Інцыдэнт адбыўся 23 жніўня ў парку "Аграхутар" у вёсцы Вялікая Раеўка Капыльскага раёна. Дырэктар сельгаспрадпрыемства ўручаў на сцэне ўзнагароды. Адзін з гледачоў 54-гадовы мужчына "дастаў са смецця бутэльку, разбіў яе і, трымаючы ў руцэ рыльца з вострымі бакамі, накіраваўся на сцэну", гаворыцца ў матэрыялах справы. На сцэне ён паспрабаваў ударыць "ружачкай" дырэктара. Кіраўнік паспеў абараніцца рукой, змог прадухіліць удар у грудзі, але рука аказалася траўміравана.

Нападніка спынілі іншыя ўдзельнікі свята. Яны схапілі яго і ўтрымлівалі да прыезду міліцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі