На дырэктара “Трансавіяэкспарту” завялі справу за буйное махлярства

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства “Авіякампанія Трансавіяэкспарт”. Падставай для адкрыцця справы сталі матэрыялы праверкі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі.

Паводле матэрыялаў праверкі, дырэктар прадпрыемства разлічваў атрымаць ад прадстаўніка замежнай кампаніі 30 тысяч долараў за вырашэнне пытанняў, якія нібыта ўваходзілі ў яго кампетэнцыю. Але давесці сваю задуму да канца ён не змог: дырэктара затрымала міліцыя.

Цяпер службовую асобу падазраюць у замаху на махлярства ў асабліва буйным памеры.

Кіраўніка “Трансавіяэкспарту” ўзялі пад варту, паведамляе прэс-служба Следчага камітэту.

ААТ “Авіякампанія Трансавіяэкспарт” працуе на рынку ацыяцыйных перавозак з 1992 года.

Паветраны парк кампаніі складаецца з самалётаў ІЛ-76ТД. Прадпрыемства займаецца перавозкай буйнагабарытных і спецыяльных грузаў, а таксама ажыццяўляе дастаўку грузаў метадам беспарашутнага дэсантавання з малых вышыняў у цяжкадаступныя раёны. Таксама кампанія аказвае поўны набор паслугаў па тэхнічным абслугоўванні самалётаў ІЛ-76.

Ілюстратыўнае фота з сайта planespotters.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі