На этапе "Брыльянтавай лігі" ў ЗША беларуска Талай заняла шостае месца
Беларуская легкаатлетка Аліна Талай стала шостай у бегу на 100 м з бар'ерамі. Наша суйчынніца выступала на этапе "Брыльянтавай лігі" ў амерыканскім Юджыне, перадае БЕЛТА.
Беларуска паказала час 12,85 сек., што і дазволіла ёй заняць шостае месца. Пяць першых месцаў заваявалі амерыканскія бягухі. Пераможца Кендра Харысан паказала вынік 12,24 сек. Дарэчы, агулам у забегу на 100 м з бар'ерамі прынялі ўдзел восем спартовак, прычым шэсць з іх выступалі за ЗША. Акрамя Аліны Талай замежніцай была брытанка Ціфані Портэр, якая заняла сёмае месца (12,90 сек.).
Паведамляецца, што спаборніцтвы ў Юджыне традыцыйна з'яўляюцца рэпетыцыяй галоўнай лёгкаатлетычнай падзеі сезона — Алімпійскіх гульняў або чэмпіянату свету. Напрыкладу, у мужчын на дыстанцыю 100 м выйшлі ўсе вядучыя бегуны, акрамя Усэйна Болта. Першае месца заняў амерыканец Джасцін Гэтлінг (9,88 сек.), другое — Асаф Паўэл з Ямайкі (9,94 сек.), а трэцім стаў таксама амерыканец Тайсан Гей (9,98 сек.).