Аліна Талай адмовілася размаўляць з карэспандэнтам канала "Беларусь 5"
Бар'ерыстка Аліна Талай адмовілася размаўляць з карэспандэнтам канала "Беларусь 5". Няўдалае інтэрв'ю журналіста Аляксандра Якубоўскага паказаў чарговы выпуск праграмы "Спорт-кадр".
Журналіст: Аліна, з перамогай вас! Скажаце пару слоў?
Талай: Выбачайце, не даю каментароў.
Журналіст патлумачыў гэты тым, што спартоўка засяроджаная на падрыхтоўцы.
Дарэчы, Аліна Талай — адна з нешматлікіх спартовых зорак, якія не выказаліся пра палітычную сітуацыю ў краіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.