На Еўра-2016 зборная Харватыі выйграла ў Турцыі з мінімальным лікам — 1:0
На футбольным чэмпіянаце Еўра-2016 у нядзелю сустракаліся зборныя Харватыі і Турцыі. Гульня праходзіла на парыжскім стадыёне "Парк дэ Прэнс".
Гульня праходзіла на роўных, але пад канец першага тамйма зборная Харватыі ўсё ж здолела выйсці наперад. На 41-й хвіліне пасля вуглавога Лука Модрыч эфектна забіў гол у браму туркаў. Болей ніводзін з футбалістаў так і не здолеў пацэліць у браму сапернікаў, таму гульня скончылася з лікам 1:0 на карысць харватаў.
Другі паядынак у групе D пройдзе 13 чэрвеня ў Тулузе. Там чэмпіёны кантынента іспанцы сустрэнкцца з футбалістамі Чэхіі.
Сёння ж чакаюцца два матчы ў групе С. У Ніцы каманда Польшчы згуляе супраць Паўночнай Ірландыі (пачатак а 19-й, трансляцыю правядзе "Беларусь 5"). А ў Лілі паміж сабой паспаборнічаюць зборныя Германіі ды Украіны (22.00, тэлеканал "Беларусь 1").