На “Еўрабачанні” зноў змяняюцца правілы падліку галасоў

На “Еўрабачанні” зноў змяняюцца правілы падліку галасоў

Арганізатары міжнароднага спеўнага конкурсу “Еўрабачанне” зноў змянілі правілы падліку галасоў, паведамляюць інфармагенцтвы. Хоць гэтыя змены і нязначныя, але арганізатары конкурсу мяркуюць, што яны здольныя істотна паўплываць на вынікі галасавання.

Навіна ў тым, што цяпер вельмі нізкая адзнака аднаго сябра прафесійнага журы не здольная пераважыць меркаванне большасці экспертаў, якія далі выступу высокі бал. Раней, калі чатыры сябра журы ставілі выканаўцу на першае месца, а пяты даваў яму апошнюю пазіцыю, то песня магла пазбавіцца 12 балаў. Цяпер гэтага не будзе.

Раней змены ў сістэму галасавання на “Еўрабачанні” уносілі ў 2016 годзе.

Сёлетняе “Еўрабачанне” пройдзе ў сталіцы Партугаліі Лісабоне. Конкурс пачнецца 8 траўня выступам удзельнікаў першага паўфінала. Фінал пройдзе 12 траўня — у яго “аўтаматам” праходзяць Вялікабрытанія, Нямеччына, Іспанія, Партугалія, Італія і Францыя. Аўстралія ўдзельнічае ў конкурсе на правах запрошанага госця.

Леташнім пераможцам стаў партугальскі спявак Салвадор Сабрал.

На “Еўрабачанні-2018” Беларусь прадставіць ALEKSEEV з песняй Forever. Ён выступіць у першым паўфінале.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі