На гаўбцы ў цэнтры Гомеля цэлы дзень правісеў бел-чырвона-белы сцяг (фота)
5 снежня на гаўбцы пяціпавярховага дома па праспекце Леніна ў Гомелі насупраць чыгуначнага вакзала быў вывешаны нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, піша сайт gomel.today.
Паведамляецца, што сцяг правісеў на віду ва ўсіх цэлы дзень. Толькі пад вечар у "крамольную" кватэру завіталі міліцыянты. Пасля гэтага сцяг з гаўбца знік.