На Гомельшчыне паводка падтапіла 95 падворкаў і 8 участкаў дарог

На Гомельшчыне паводка падтапіла 95 падворкаў і 8 участкаў дарог

На Гомельшчыне паводка падтапіла 8 участкаў дарог і 95 падворкаў. Як паведамляе прэс-служба МНС, у Петрыкаўскім, Мазырскім і Добрушскім раёнах зафіксаваныя падтапленні праз разліў рэк — вадой заліло таксама склепы 16 жылых дамоў і 64 гаспадарчыя пабудовы.

Талыя воды сталі прычынай падтапленняў у Петрыкаўскім, Мазырскім, Жыткавіцкім, Веткаўскім і Гомельскім раёнах — вадой заліло 16 прыватных падворкаў, 13 гаспадарчых пабудоваў, тры склепы жылых дамоў і адзін участак дарогі.

Выратавальнікі нагадваюць насельніцтву пра неабходнасць расчысткі дрэнажных сцёкавых канавак і раюць рабіць простыя перашкоды для вады са спадручных матэрыялаў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі