На Гомельшчыне сельскім участковым дадуць жыллё і службовы транспарт
У Светлагорскім і Рэчыцкім раёнах Гомельскай вобласці міліцыянтам, якія вырашаць пераехаць на месца жыхарства ў вёску і працаваць сельскімі ўчастковымі, будзе прадастаўляцца жыллё і службовы транспарт.
Такая дамоўленасць дасягнутая з кіраўніцтвам гэтых рэгіёнаў, паведаміў намеснік начальніка УУС Гомельскага аблвыканкаму Аляксандр Дзяркач.
На яго думку, прадастаўленне жылля і службовага аўтамабіля магло б стаць адным з стымулюючых момантаў, здольных папоўніць дэфіцыт сельскіх участковых. Першымі гэтую прапанову падтрымалі ў Светлагорскім і Рэчыцкім раёнах.
Цяпер гэтае пытанне прапрацоўваецца і ў іншых раёнах вобласці.
БЕЛТА