На гомельскага журналіста-фрылансера склалі пратакол за вулічнае апытанне

На гомельскага журналіста-фрылансера склалі пратакол за вулічнае апытанне

Супрацоўнікі Лоеўскага РАУС склалі адміністратыўны пратакол паводле артыкула 9.29 КаАП на гомельскага журналіста-фрылансера Канстанціна Жукоўскага. Ён атрымаў гэты дакумент поштай, паведамляе БелаПАН.

Паводле гэтага артыкула КаАП, забараняецца праводзіць без спецыяльнай акрэдытацыі даследаванні і публікаваць вынікі апытання грамадскай думкі, якое тычыцца грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне. У пратаколе пазначана, што 21 чэрвеня Жукоўскі незаконна праводзіў апытанне грамадзян, якое пасля апублікавалі на сайце тэлеканала “Белсат”.

Журналіст у той дзень сапраўды быў у Лоеве і здымаў там сюжэт аб цяжкай эканамічнай сітуацыі ў райцэнтры. Там яго затрымала мясцовая міліцыя з прымяненнем грубай фізічнай сілы — Жукоўскага збілі ў аддзяленні, пра што ён напісаў заяву ў Следчы камітэт. Неўзабаве лоеўская міліцыя склала на фрылансера некалькі пратаколаў, у тым ліку за хуліганства, абразу супрацоўнікаў міліцыі, незаконны выраб прадукцыі СМІ. Два пратаколы суд накіраваў на дапрацоўку, а за хуліганства Жукоўскага аштрафавалі на 63 новыя рублі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі