На "Грэмі" пакажуць Майкла Джэксана ў 3-D
Амерыканская акадэмія гукапісу падрыхтавала прысвячэнне поп-спеваку
Майклу Джэксану, які нечакана сканаў у чэрвені 2009 года ва ўзросце 50
гадоў. Падчас 52-й цырымоніі ўручэння прэмій "Грэмі", якая адбудзецца 31-га студзеня ў Лос-Анджэлесе, будзе прадстаўлены відэакліп на песню Джэксана "Earth Song" у фармаце 3D. Аб'ёмнаму малюнку "караля поп-музыкі" будуць на жыва падпяваць уладальнікі "Грэмі" Селін Дыён, Джэніфер Хадсан, Смокі Робінсан, Кэры Андэрвуд і Ашэр, паведамляецца на сайце цырымоніі.
3D-кліп на "Earth Song" быў зняты незадоўга да смерці Джэксана; меркавалася, што ён будзе транслявацца падчас серый з 50 канцэртаў музыкі ў лонданскай зале O2 Arena пад назвай "This Is It", якія павінны былі стаць яго развітальнай гастроллю. Ролік задумваўся як цэнтральны момант шоў і, па сведчанні даўняга паплечніка спевака і сапрадзюсера цырымоніі "Грэмі" Кена Эрліха, калі Джэксан упершыню ўбачыў гэта відэа, "у яго вачах стаялі слёзы".
Дзякуючы трансляцыі кліпа "Earth Song" цырымонія "Грэмі-2010" стане першым у гісторыі забаўляльным тэлешоў з ужываннем 3D-тэхналогій.
Акрамя прысвячэння, Акадэмія пасмяротна ўзнагародзіць Майкла Джэксана адмысловай прэміяй "Грэмі" за дасягненні і ўнёсак у развіццё індустрыі гукапісу.
Фота: www.mk.ru