На “Гродна Азоце” адбылася ўцечка аміяку

На “Гродна Азоце” адбылася ўцечка аміяку

Надзвычайнае здарэнне адбылося ўвечары 29 кастрычніка на прадпрыемстве “Гродна Азот” — там здарылася разгерметызацыя трубаправода звароту вадкага аміяку ў месцы яго праходжання праз сцяну корпуса цэха “Карбамід-2”. У выніку інцыдэнту 200 кілаграмаў аміяку выйшла ў памяшканне корпуса.

Да прыбыцця выратавальнікаў дзяжурная змена прадпрыемства спыніла цэх і перакрыла падачу аміяку. Пры гэтым слесар, які закрываў засаўку, атрымаў хімічны апёк твару, верхніх і ніжніх дыхальных шляхоў. Мужчына шпіталізаваны ў рэанімацыю і знаходзіцца ў стабільна цяжкім стане.

Супрацоўнікі МНС асадзілі аміячнае воблака. Цяпер трубаправод рыхтуюць да рамонту. Прычыны аварыі высвятляюцца, паведамляе прэс-служба МНС.  

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі