На "Гродна Азоце" часткова ўвялі масачны рэжым
Медыцынская маска / pixabay.com
На прадпрыемстве "Годна Азот" часткова ўвялі масачны рэжым, паведамляе заводскае выданне.
Выкарыстоўваць маскі і рэспіратары патрабуецца абавязкова ад цэхавага персаналу ў агульных працоўных памяшканнях — у прыватнасці, у майстэрнях.
Паведамляецца, што рэкамендацый па ўвядзенні агульнага масачнага рэжыму завод не атрымліваў. Галоўны лекар медыка-санітарнай часці Віктар Жагздрын адзначыў роўны ўзровень захворвання ковідам і ВРВІ на прадпрыемстве.
Супрацоўнікам рэкамендуюць зрабіць прышчэпку ад грыпу і COVID-19.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.