На гродзенца, які заступіўся за жанчын, пачалі крымінальную справу

У Гродне пачалі крымінальную справу на мужчыну за тое, што ён збіў хама, які абражаў дзяўчат.

Як паведамляе "Інтэрфакс", здарэнне адбылося ўвечары 1 студзеня ў адной з забаўляльных установаў Гродна. Моцны з выгляду мужчына разам з таварышам чапляўся да іншых наведнікаў. Каля пяці гадзін раніцы ў фае дыскатэкі ён без прычыны абразіў дзвюх дзяўчат. За іх заступіліся іх спадарожнікі.

Ахоўнікі спынілі бойку. Тады яе ўдзельнікі выйшлі на вуліцу, каб працягнуць сустрэчу "адзін на адзін". Абаронца дзяўчат збіў хама першым жа ударам — хукам у твар. Потым некалькі раз стукнуў, калі праціўнік ужо ляжаў на зямлі.
Таварыш пацярпелага даставіў таго ў лякарню. Мужчына паведаміў, што ён паслізнуўся і паваліўся. Але праз некалькі дзён яму стала настолькі дрэнна, што давялося шпіталізаваць. З бальнічнага ложку мужчына затэлефанаваў у міліцыю і заявіў, што яго напярэдадні збілі.

Хлопца, які збіў хама, знайшлі пасля апытанняў некалькіх дзясяткаў наведвальнікаў клуба і аналізу запісаў з камер відэаназірання. Гэта 25-гадовы раней не судзімы жыхар Гродна.

Фота — yahooeu.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі