На Гродзеншчыне бяздомны за кароткі час згвалціў дзвюх пенсіянерак

На Гродзеншчыне бяздомны за кароткі час згвалціў дзвюх пенсіянерак

У Свіслацкім раёне Гродзеншчыны раней судзімы бяздомны 53-гадовы мужчына за некалькі гадзін згвалціў дзвюх жанчын, паведамляе uvd.grodno.by

Здарэнне адбылося зранку 11 лістапада. Мужчына прыехаў на цягніку ў адзін з пасёлкаў раёна. Каля 9-й гадзіны раніцы ён пагрукаўся ў дзверы дома 73-гадовай пенсіянеркі і пачаў выказваць выдуманыя прэтэнзіі: быццам жанчына ў 1988 годзе працавала бухгалтарам і не выплаціла яго таварышу суму, роўную цяперашнім 240 рублям. Жанчына тлумачыла, што наведнік абазнаўся, але той стаяў на сваім. Ён запатрабаваў, каб гаспадыня накрыла стол і дала яму выпіць, на што жанчына пагадзілася. Праз паўгадзіны няпрошаны госць зноў настойліва стаў прасіць грошай, а потым згвалціў пенсіянерку, забраў у яе 45 рублёў і сышоў.

Пасля гэтага мужчына трапіў у дом да 84-гадовай жанчыны. Яе бяздомны таксама згвалціў і забраў 5 рублёў.

Пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю. Мужчыну аператыўна затрымалі на чыгуначнай станцыі, пакуль ён чакаў цягнік, каб пакінуць пасёлак. У дачыненні да падазраванага распачалі крымінальную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі