На Гродзеншчыне застрэліўся салдат тэрміновай службы

5 сакавіка застрэліўся салдат тэрміновай службы Гродзенскай памежнай групы. Пра гэтае трагічнае здарэнне Еўрарадыё паведаміў намеснік прэс-сакратара Дзяржаўнага памежнага камітэта Антон Бычкоўскі:

"Раніцай 5 сакавіка загінуў салдат тэрміновай службы. Ён праходзіў службу ў Гродзенскай памежнай групе. Па першых дадзеных, ён застрэліўся з табельнай зброі, калі знаходзіўся ў нарадзе. На месцы здарэння працуе следчая группа. Па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа".


 

Вядома, што загінуламу было 19 гадоў.

Варта адзначыць, што сёлета ў студзені ў Смаргоні скончыў жыццё самагубствам афіцэр цэнтра Інстытута памежнай службы.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі