На гродзенскім "Азоце" прайшлі затрыманні працаўнікоў

Скрадзеныя дэталі былі прызначаныя для выканання будаўніча-мантажных работ пры правядзенні мадэрнізацыі тэхналагічнага абсталявання ў самым небяспечным цэху прадпрыемства — па вытворчасці сернай кіслаты. У выніку, рамонт адсекаў і труб, у якіх змяшчалася серная кіслата, на працягу некалькіх гадоў папросту не праводзіўся.


Як паведамляе БЕЛТА, схема была простая: майстры скрадалі дэталі са складоў, а кіроўца іх вывозіў за тэрыторыю прадпрыемства. Агулам яны сцягнулі з "Гродна Азота" вырабаў на 130 мільёнаў рублёў і збіраліся іх прадаць.


Распачатая крымінальная справа. Затрыманым пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Аператыўнікі спрабуюць выявіць іншых удзельнікаў групы.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі