На хімічным заводзе ў горадзе Леверкузэн адбыўся магутны выбух

На хімічным заводзе ў горадзе Леверкузэн адбыўся магутны выбух

27 ліпеня на хімічным заводзе ў горадзе Леверкузэн адбыўся магутны выбух. Ёсць загінулы, параненыя і зніклыя без вестак. Як паведамляе Bild, улады папрасілі гараджан не выходзіць на вуліцы, шчыльна зачыніць вокны і дзверы ў сваіх будынках.

Выбух адбыўся на прадпрыемстве Currenta на тэрыторыі прамысловай зоны Chempark. Там перапрацоўваецца смецце і таксічныя адходы.

У некалькіх работнікаў прадпрыемства цяжкія раненні. Зніклымі без вестак лічыліся пяць чалавек. Аднак аднаго з іх ужо знайшлі, ён загінуў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі