На канцэрце ў Дзень Волі пагадзіўся выступіць Вольскі, з Міхалком ідуць перамовы

На канцэрце ў Дзень Волі пагадзіўся выступіць Вольскі, з Міхалком ідуць перамовы

На канцэрце 25 сакавіка ў Дзень Волі ў Мінску пагадзіліся выступіць Лявон Вольскі (у якім фармаце, вырашаецца), “Крама”, “Дзецюкі”, Neuro Dubel. З Сяргеем Міхалком вядуцца перамовы. Пра гэта ў жывым эфіры Радыё Свабода паведаміў адзін з арганізатараў святкавання 100-годдзя БНР Павел Белавус. “Канчатковае рашэнне па праграме мы будзем прымаць, калі ўжо будзем мець паперу [з Мінгарвыканкама], — кажа ён.

У размове з Еўрарадыё лідар Akute Раман Жыгараў пацвердзіў, што магілёўскаму гурту таксама паступала прапанова выступіць на святочным канцэрце ў Мінску. Аднак 25-га сакавіка ў каманды запланаваны канцэрт у Магілёве, і на яго ўжо пэўны час прадаюцца квіткі.

Як вядома, арганізатары нядаўна падалі сталічным уладам новую заяўку. Яны адгукнуліся на неафіцыйную прапанову чыноўнікаў, адмовіліся ад шэсця ды просяць дазволіць мітынг і канцэрт на пляцоўцы каля Опернага тэатру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі