На каранцін зачынілася Мінская духоўная акадэмія

На каранцін зачынілася Мінская духоўная акадэмія

У сувязі з распаўсюдам каранавіруса на каранцін зачыніліся Мінская духоўная акадэмія і храм Свяціцеля Кірылы Тураўскага. Яны будуць зачыненыя да 10 траўня, паведамляецца на сайце Беларускай праваслаўнай царквы.

Заняткі ў акадэміі будуць праходзіць у дыстанцыйным рэжыме. Літургія ў храме будзе праходзіць па нядзелях без удзелу вернікаў. 

Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні з праваслаўнага манастыра і духоўнай семінарыі ў Жыровічах у слонімскую лякарню даставілі 41 чалавека. Сярод іх 23 семінарысты трапілі пад нагляд дактароў як кантакты першага ўзроўню. 

Таксама хворыя на COVID-19 і пнеўманію выяўленыя ў Свята-Елісавецінскім манастыры ў Мінску і сярод святароў Свята-Петра-Паўлаўскай царквы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі