На каталіцкія Каляды ў Беларусі чакаецца да 4 цяпла, пройдуць мокры снег і дождж

На каталіцкія Каляды ў Беларусі чакаецца да 4 цяпла, пройдуць мокры снег і дождж

Тэмпература паветра ў Беларусі па-ранейшаму на 3-5 градусаў перавышае кліматычную норму. На каталіцкія Каляды (25 снежня) удзень чакаецца ад мінус 2 да 4 градусаў цяпла (уначы — ад мінус 3 да плюс 3), па ўсёй краіне пройдуць мокры снег і дождж. У Мінску таксама прагназуюцца ападкі, на працягу сутак тэмпература паветра складзе каля 0 градусаў.

Што да заўтрашняга дня, то 24 снежня ў Беларусі ападкі (мокры снег і дождж) магчымыя толькі ў асобных раёнах (у Мінску без істотных ападкаў). У начныя гадзіны будзе ад 0 да мінус 6 градусаў (у сталіцы — ад мінус 2 да мінус 4), у дзённыя — ад мінус 2 да плюс 3 градусаў (у Мінску каля 0).

У пачатку наступнага тыдня ў нашай краіне чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў, піша ў Facebook Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі