На колькі падаражэе інтэрнэт і мабільная сувязь пасля павышэння падатку?

На колькі падаражэе інтэрнэт і мабільная сувязь пасля павышэння падатку?

Падатак на дадатковую вартасць для інтэрнэт-правайдэраў і мабільных аператараў павышаецца да 25%. Раней стаўка была 20%. Гэта вынікае з указа "Аб падаткаабкладанні і зацвярджэнні бюджэту пражытачнага мінімуму".

"Так, гэта некалькі павысіць кошт гэтых паслуг, але ўсё можна рэгуляваць аб'ёмам спажывання", — перадае Белта міністр фінансаў Уладзімір Амарын.

У кампаніі "Дзелавая сетка" не выключаюць, што кошты ўздымаць не давядзецца. Цяпер кіраўніцтва гэта вырашае.

"Акурат думаем, што рабіць у сувязі з выхадам указа. Ёсць і варыянт не змяняць кошты".

Аператары Velcom і МТС пакуль не кажуць, ці чакаць чарговага падаражання абанентам. Раней Velcom падняў кошты з 4 красавіка ў сярэднім на 7%, а ў МТС паведамілі пра ўвядзенне пахвіліннай тарыфікацыі з 1 красавіка.

Не можа агучыць новыя кошты і “Белтэлекам”. У арганізацыі раяць чакаць і абнаўляць сайт.

"Пакуль ніякай інфармацыі да нас не даходзіла. Як толькі нешта будзе, апублікуем на сайце", — абяцаюць у прэс-службе.

На колькі падаражэе інтэрнэт і мабільная сувязь пасля павышэння падатку?

Заснавальнік партала TUT.BY Юрый Зісер чакае падаражання інтэрнэта на 5%, на столькі ж, на колькі вырас падатак на дадатковую вартасць. Пры гэтым ён не думае, што карыстацца інтэрнэтам ці мабільнай сувяззю стануць менш.

Юрый Зісер: "Кошты павысяцца на 5%. Мяркую, што ніхто менш размаўляць не стане. Але спачатку разглядаўся горшы сцэнарый. Нацэнка 10% на паслугі мабільнай сувязі. Але пасля паднялі толькі на 5% і не за кошт адмысловага падатку, а за кошт падатку на дадатковую вартасць".

Апроч павышэння ПДВ для аператараў мабільнай сувязі і правайдараў, новы указ уводзіць 20% ПДВ для гарадскога і міжгародняга транспарту. Але ў гэтым выпадку міністр фінансаў выключае падаражанне талончыкаў і жэтонаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі