На літоўска-беларускай мяжы за суткі былі затрыманы 132 мігранты
З пачатку гэтага года літоўскія памежнікі адмовілі ва ўездзе 8273 мігрантам
На літоўска-беларускай мяжы за суткі былі затрыманы 132 мігранты. Пра гэта паведамляе Delfi.
З пачатку гэтага года літоўскія памежнікі адмовілі ва ўездзе 8273 мігрантам. Усяго з 3 жніўня мінулага года, калі было дадзена права разгортваць мігрантаў, 16379 з іх не былі дапушчаны ў Літву з Беларусі.
Раней Пагранслужба Літвы заявіла, што апошнім часам прыток мігрантаў у напрамку Літвы павялічыўся, паколькі беларускія ўлады выбралі менавіта гэтую краіну асноўнай мэтай у міграцыйным крызісе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.